:

Гандлёва-эканамічныя

 

Рэспубліка Карэя — адзін з ключавых гандлёва-эканамічных партнёраў Рэспублікі Беларусь у азіяцкім рэгіёне. Краіна традыцыйна займае важнае месца ў беларускім тавараабароце.

 

У апошнія гады асноўныя артыкулы экспарту Беларусі ў Паўднёвую Карэю — тавары з высокім дабаўленым коштам і камплектуючыя, у тым ліку электронныя інтэгральныя мікрасхемы, прадукцыю нафтахімічнай прамысловасці, піламатэрыялы і іншую прадукцыю дрэваапрацоўчай прамысловасці, прадукты харчавання з працяглымі тэрмінамі захоўвання.

 

Асноўныя артыкулы імпарту Беларусі з Паўднёвай Карэі складаюць прамысловыя тавары і сыравіна.

 

Беларуска-карэйскія гандлёва-эканамічныя адносіны рэгулююцца наступнымі двухбаковымі міжнароднымі дамовамі:

  • Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Карэя аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый ад 22 красавіка 1997 г.;
  • Канвенцыя паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Карэя аб прадухіленні падвоеннага падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у адносінах да падаткаў на даходы ад 20 мая 2002 г.;
  • Гандлёвае пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Карэя ад 17 мая 2004 г.;
  • Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Карэя аб эканамічным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве ад 17 мая 2004 г.

 

 

У 2014 годзе ў г. Мінску адкрыта прадстаўніцтва Карэйскага агенцтва садзейнічання гандлю і інвестыцыям (KOTRA) у статусе Гандлёвага аддзела Пасольства Рэспублікі Карэя.

 

 

На падставе палажэнняў беларуска-карэйскага міжурадавага Пагаднення аб эканамічным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве сфарміраваны Сумесны камітэт Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Карэя. Першае пасяджэнне Сумеснага камітэта адбылося ў г. Сеуле 8 лютага 2007 г., другое пасяджэнне прайшло ў г. Мінску 15 кастрычніка 2008 г., трэцяе пасяджэнне — у г. Сеуле 16 кастрычніка 2012 г., чацвёртае — у г. Мінску 25 мая 2016 г. Пятае пасяджэнне прайшло ў г. Сеуле 4 верасня 2018 г. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас.

 

 

У красавіку 2017 года Рэспубліка Карэя стала адзінаццатым гандлёвым партнёрам, з якім Беларусь завяршыла двухбаковыя перамовы па доступе на рынкі тавараў і паслуг у рамках далучэння Беларусі да СГА.

 

 

Значнай падзеяй у развіцці беларуска-карэйскага супрацоўніцтва стала правядзенне сумесна з Карэйскай гандлёва-прамысловай палатай 15 мая 2017 г. у г. Сеуле Беларускага інвестыцыйнага і эканамічнага форуму, прымеркаванага да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін. У форуме прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашкам У.І.

 

 

28 лістапада 2019 г. беларуская дэлегацыя ў складзе Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Караніка У.С. і Першага намесніка Міністра фінансаў Селіверстава І.М. прыняла ўдзел у сустрэчы з Намеснікам Міністра эканомікі і фінансаў Рэспублікі Карэя па міжнародным супрацоўніцтве Кім Хве Чжонам. Абмеркаваны перспектывы прыцягнення карэйскага фінансавання для рэалізацыі праектаў у Беларусі, магчымасці супрацоўніцтва ў рамках Праграмы абмену ведамі.

 

 

У студзені 2018 г. Рэспубліка Беларусь пераведзена з сёмай у шостую групу рызык у класіфікацыі АЭСР. Наладжана ўзаемадзеянне на ўзроўні гандлёва-прамысловых палат і іншых эканамічных асацыяцый дзвюх краін (Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн Рэспублікі Беларусь (НЦМКіЦ), Карэйская асацыяцыя імпарцёраў (KOIMA), Карэйская асацыяцыя міжнароднага гандлю (KITA) і інш.), па іх лініі штогод праводзяцца ўзаемныя візіты дэлегацый дзелавых колаў.

 

21 мая 2018 г. у г. Мінску на базе БелГПП праведзены Беларуска-карэйскі бізнес-форум, удзел у якім прыняла дэлегацыя дзелавых колаў Карэйскай асацыяцыі імпарцёраў.

 

 

 

5 верасня 2018 г. адбыўся Беларуска-карэйскі круглы стол, арганізаваны пры падтрымцы Карэйскай федэрацыі прамысловасці і іншых бізнес-асацыяцый, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі буйных карэйскіх кампаній і асацыяцый.

 

 

8 ліпеня 2021 г. адбылася інаўгурацыйная сесія Беларуска-Карэйскага савета дзелавога супрацоўніцтва, падпісаны Пратакол аб яго заснаванні.

 

 

30 чэрвеня 2020 года Пасольства Беларусі і Карэйская асацыяцыя міжнароднага гандлю арганізавалі ў выставачным комплексе COEX (г. Сеул) круглы стол з удзелам буйных карэйскіх кампаній, якія вядуць бізнес або плануюць гандлёвыя і інвестыцыйныя праекты з Беларуссю.

 

 

24 сакавіка 2021 года Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя сумесна з Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн і Карэйскай асацыяцыяй імпарцёраў праведзена відэаканферэнцыя для беларускіх экспарцёраў і карэйскіх імпарцёраў прадуктаў харчавання і тэкстылю. У відэаканферэнцыі прынялі ўдзел больш за 40 кампаній з Беларусі і Карэі.

 

 

26 сакавіка 2021 г. Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя і Карэйскім агенцтвам садзейнічання гандлю і інвестыцыям сумесна з Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь і іншымі беларускімі і карэйскімі ўдзельнікамі арганізаваны вэбінар па супрацоўніцтве ў галіне біяфармацэўтычнай прамысловасці.

 

 

27-29 сакавіка 2019 г. арганізавана Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь на Карэйскай выставе аўтаматызаваных вытворчасцей «Smart Factory Expo+Automation World».

 

 

3 верасня 2019 г. дэлегацыя Беларусі прыняла ўдзел у Глабальнай канферэнцыі па развіццю інфраструктуры «Global Infrastructure Cooperation Conference». У ходзе сесіі, прысвечанай транспарту і гарадскому планаванню, была прадстаўлена стратэгія развіцця холдынгу «Белаўтадар». У рамках семінара па праектах дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў краінах СНД прадстаўнік Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі асвятліў асноўныя перавагі для замежных інвестараў па інвесціраванні ў Рэспубліку Беларусь.

 

 

23 – 25 чэрвеня 2022 г. Беларусь прыняла ўдзел у штогадовай выставе імпартных тавараў (Import Goods Fair, IGF) 2022 у COEX, Сеул. На беларускім стэндзе былі прадстаўлены беларускія льняныя тканіны, вырабы са скуры, кандытарскія вырабы, алкагольная прадукцыя, бульбяныя чыпсы і іншыя прадукты харчавання, а таксама каталогі і брашуры аб экспартным, адукацыйным і інвестыцыйным патэнцыяле Беларусі.

 

 

2 кастрычніка 2022 года Беларусь прыняла ўдзел у фестывалі “Busan Global Gathering 2022”, які прайшоў у Пусане. На стэндзе былі прадстаўлены беларускія кандытарскія вырабы і сувеніры. У рамках мерапрыемства адбылося таксама выкананне беларускай народнай песні.

 

 

26—29 кастрычніка 2022 года беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у міжнароднай выставе і канферэнцыі ў галіне робататэхнікі, якая прайшла ў выставачным цэнтры KINTEX (г. Каян). У ходзе мерапрыемства праведзены перагаворы з шэрагам карэйскіх кампаній аб магчымасцях паставак прамысловых і калабаратыўных робатаў для прадпрыемстваў лёгкай, абутковай і гарбарнай прамысловасці Беларусі.

 

 

2 -5 лістапада 2022 года прадстаўнікі Беларусі прынялі ўдзел у Сеульскай міжнароднай выставе харчовай прамысловасці “COEX Food Week”. На стэндзе Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці Беларусі была экспанавана прадукцыя айчынных кандытарскіх фабрык, прадукцыя беларускіх лікёра-гарэлачных заводаў, харчовая прадукцыя.

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці