Рэжым працы консульскага аддзела Пасольства
Прыём па консульскіх пытаннях праводзіцца штодня з панядзелка па пятніцу з 9:30 да 12:00 у будынку Пасольства.
Прыём ажыццяўляецца па папярэднім запісе па тэлефоне ці электроннай пошце Консульскага аддзела Пасольства.
Прыём не праводзіцца ў дні, якія ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца непрацоўнымі.
Тэлефон консульскай службы: (02) 2237-8171
Тэлефон для экстраных выпадкаў: 010-9912-1796
Email: korea.consul@mfa.gov.by
Дзяржаўныя святы і святочныя дні ў Рэспубліцы Беларусь, якія з'яўляюцца непрацоўнымі:
1 студзеня — Новы год;
7 студзеня — Раство Хрыстова (праваслаўныя Каляды);
8 сакавіка — Дзень жанчын;
па календары праваслаўнай канфесіі — Радаўніца;
1 мая — Свята працы;
9 мая Дзень Перамогі;
3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі);
7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі;
25 снежня — Нараджэнне Хрыстова (каталіцкія Каляды).