:

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя

Папкоў Андрэй Мікалаевіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол
Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя

Нарадзіўся 27 красавіка 1974 г. у Магілёўскай вобласці (Беларусь).

У 1996 годзе скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “правазнаўства”, у 2008 годзе – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.

У 2000 годзе скончыў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “міжнароднае права, еўрапейскае права” і абараніў дысертацыю ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін (універсітэт), кандыдат юрыдычных навук.

У 1998 – 1999 гадах праходзіў навуковую стажыроўку ў АССЕР Інстытуце міжнароднага публічнага і прыватнага права, еўрапейскага права і міжнароднага камерцыйнага арбтітража (г. Гаага, Нідэрланды)

 

1996-1997

аташэ службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў

1997- 2001

аташэ, трэці сакратар, першы сакратар аддзела міжнародна-прававых пытанняў шматбаковага супрацоўніцтва дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў

2001-2005

першы сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі аб’яднаных нацый у г. Нью-Ёрке (ЗША)

2005-2006

начальнік аддзела двухбаковых дагавораў упраўлення міжнародных дагавораў галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў

2006-2011

намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення міжнародных дагавораў галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў

2011- 2016

начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў, член Калегіі МЗС

з чэрвеня 2016

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя

 

Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка першага класа.
Валодае беларускай, рускай, англійскай і французскай мовамі.
Жанаты. Мае сына.
 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці