Культурныя адносiны
Культурныя адносiны
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя ўдзяляецца вялікая ўвага двухбаковаму супрацоўніцтву ў сферы культуры. З мэтай развіцця такога ўзаемадзеяння загранустановай прадоўжана работа па правядзенню мерапрыемстваў культурнай накіраванасці, забеспячэнню ўдзелу дыпмісіі ў фестывалях і форумах публічнай дыпламатыі, а таксама стварэнню і ўмацаванню партнёрства з профільнымі арганізацыямі Карэі.
У маі 2024 года Пасольства па традыцыі прыняло ўдзел у галоўных міжнародных фестывалях Карэі « Seoul Friendship Festival 2024» (г. Сеул) і « Busan Global Gathering 2024 » (г. Пусан). На пляцоўках абодвух мерапрыемстваў былі сабраны больш за 150 розных арганізацый з 60 краін свету. Фестывалі наведалі больш за 50 тысяч чалавек з ліку паўднёвакарэйскіх жыхароў і замежных гасцей.
Павільён Беларусі прыцягнуў увагу наведвальнікаў сваёй незвычайнай сувенірнай і кандытарскай прадукцыяй, прэзентацыямі культуры і традыцый краіны, а таксама разнастайнымі сямейнымі конкурсамі.
Пасольства ўмацоўвае сувязі з беларускай дыяспарай у Карэі, арганізуючы сумесныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да розных традыцыйных свят Беларусі. У 2024 годзе беларусы Карэі ўнеслі свой уклад у падрыхтоўку і арганізацыю мерапрыемстваў, прымеркаваных да Калядаў, Масленіцы, Дня нацыянальнай кухні і 80-й гадавіны вызвалення Беларусі.
Адным з ключавых мерапрыемстваў Пасольства Прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня ўсенароднай памяці ахвяр генацыду беларускага народа. Мерапрыемства наведалі кіраўнікі і супрацоўнікі больш як трыццаці замежных дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Карэя, высокапастаўленыя афіцыйныя асобы, прадстаўнікі карэйскіх дзелавых і культурных колаў, а таксама члены беларускай дыяспары. Прыём Пасольства быў дапоўнены культурным выступленнем, гістарычнай фотавыставай «Беларусь непераможная», а таксама дэгустацыяй страў традыцыйнай беларускай кухні.
Асобная ўвага ў рабоце замежустановы надаецца ўмацаванню ролі жанчын у палітыцы і дыпламатыі. З гэтай мэтай і пры падтрымцы «Асацыяцыі жонак Паслоў у Сеуле» ў верасні 2023 года ў будынку беларускай дыпмісіі адбыўся культурны Прыём. Жонкам высокіх дыпламатаў у Карэі была прадэманстравана прэзентацыя аб нацыянальнай спадчыне Беларусі, праведзена фотавыстава «Замкі Беларусі» і арганізавана інструментальнае выступленне.
На мяжы 2023-2024 гадоў Беларусь стала ўдзельнікам міжнароднага кінафестывалю «Eurasia Film Festival» , які прайшоў у самым вядомым кінатэатральным комплексе Рэспублікі Карэя — Busan Cinema Center . Наша краіна была прадстаўлена айчыннай кінакарцінай «На Другім Беразе» нацыянальнай студыі «Беларусьфільм». Гістарычная драма, паказаная на мове арыгінала з карэйскімі субтытрамі, выклікала немалую цікавасць у наведвальнікаў фестывалю. У ходзе кінафоруму беларускі бок пацвердзіў высокую ролю кіно ў развіцці культурных сувязей паміж Беларусь і Карэяй.
Міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне культуры
5 лістапада 2007 года ў г. Сеуле падпісана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Карэя аб супрацоўніцтве ў галіне культуры. У адпаведнасці з названай міжнароднай дамовай бакі садзейнічаюць развіццю кантактаў паміж арганізацыямі культуры дзвюх краін, абменьваюцца інфармацыяй аб праводзімых культурных мерапрыемствах і акцыях (у т.л. міжнароднага характару). Пагадненне прадугледжвае развіццё адносін у такіх галінах як: музейная справа, супрацоўніцтва паміж бібліятэкамі, ахова культурнай спадчыны, опернае, балетнае, тэатральнае і музычнае мастацтва, выяўленчае мастацтва і кінематаграфія. Акрамя таго, бакі развіваюць праграмы па абмене і падрыхтоўцы спецыялістаў у названых галінах.