:

Экстраная дапамога

У экстраных выпадках (смерць сваяка або знаёмага, затрыманне, арышт прадстаўнікамі паліцыі, пагроза жыццю грамадзяніна Беларусі) у выходныя і святочныя дні, а таксама ў нерабочы час з консульскім супрацоўнікам Пасольства можна звязацца па тэлефоне 010-3772-8173 (+ 82-10-3772-8173).

Што для вас можа зрабіць беларускі консул?

♦ У выпадку страты або крадзяжу пашпарта выдаць вам пасля пацвярджэння асобы пасведчанне на вяртанне ў Беларусь.

♦ Інфармаваць вас па пытаннях заканадаўства краіны знаходжання.

♦ Прымаць на разгляд хадайніцтва па пытаннях грамадзянства і пастаяннага жыхарства за мяжой.

♦ Выдаць вам нацыянальны пашпарт, калі вы пражываеце за мяжой і аформілі ва ўстаноўленым парадку выезд на сталае пражыванне з Беларусі.

♦ У рамках кампетэнцыі ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні, легалізаваць дакументы.

♦ Інфармаваць сваякоў грамадзян Беларусі аб няшчасных выпадках, затрыманні, арышце, смерці грамадзяніна Беларусі.

Што для вас беларускі консул зрабіць не можа?

♦ Аплаціць выдаткі на ваша знаходжанне, лячэнне за мяжой і вяртанне ў Беларусь.

♦ У выпадку смерці грамадзяніна аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і выдаткі па рэпатрыяцыі цела ці ўрны з прахам.

♦ Аказаць садзейнічанне ў вашым працаўладкаванні ў краіне знаходжання.

♦ Расследаваць злачынствы і правапарушэнні, умешвацца ў судовыя справы.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці