Змены ў Законе «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь»
28.07.2023 г.Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя інфармуе грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія часова знаходзяцца і пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Карэя, аб уступленні ў сілу з 11 ліпеня 2023 года змяненняў у Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».
Законам устанаўліваецца:
- Абавязак грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць на дзень уступлення ў сілу Закона грамадзянства замежнай дзяржавы або від на жыхарства (дакумент, які дазваляе знаходзіцца ў краіне часовага знаходжання / пастаяннага пражывання больш за 90 дзён у годзе/паўгоддзі) або іншы дакумент замежнай дзяржавы, які прадстаўляе права на льготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю праінфармаваць аб гэтым органы ўнутраных спраў або дыпламатычнае прадстаўніцтва і консульскія ўстановы на працягу трох месяцаў з дня ўступлення ў сілу Закона;
- Абавязак грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія набылі грамадзянства замежнай дзяржавы або атрымалі від на жыхарства (дакумент, які дазваляе знаходзіцца ў краіне часовага знаходжання/пастаяннага пражывання больш за 90 дзён) або іншы дакумент замежнай дзяржавы, які прадстаўляе права на льготы і іншыя перавагі, на працягу трох месяцаў з дня атрымання адпаведных дакументаў праінфармаваць аб гэтым органы ўнутраных спраў або органы дыпламатычнай службы;
- Права грамадзян Рэспублікі Беларусь у выпадку спынення грамадзянства замежнай дзяржавы або спынення дзеяння віду на жыхарства або іншага дакумента замежнай дзяржавы, які прадастаўляе права на льготы і іншыя перавагі, праінфармаваць аб гэтым органы ўнутраных спраў або органы дыпламатычнай службы.
Інфармаванне будзе ажыццяўляцца пры наведванні грамадзянамі Пасольства шляхам падачы паведамлення.