:

Аб удзеле Пасла ў прыёме з нагоды 70-годдзя газеты Korea Herald

25.05.2023 г.

24 мая 2023 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ў Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі прыняў удзел у гала-мерапрыемстве, прымеркаваным да 70-й гадавіны заснавання англамоўнага навіннага выдання Рэспублікі Карэя — The Korea Herald.

Сярод запрошаных на мерапрыемства былі кіраўнікі і прадстаўнікі замежных дыпламатычных місій з больш як 50 краін свету.

Падчас прыёму Пасол Андрэй Чарнецкі павіншаваў кіраўніка the Korea Herald Чой Джын Янга з гадавінай выдання. Бакі пацвердзілі намаганні Паўднёвай Карэі па стварэнні свабоднай прэсы і выказалі спадзяванне на далейшае развіццё незалежнай і аб'ектыўнай журналістыкі ў свеце.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці