:

Аб мерапрыемстве Пасольства напярэдадні Дня дзяцей у Рэспубліцы Карэя

05.05.2025 г.

 

Напярэдадні Дня дзяцей у Рэспубліцы Карэя (святкуецца штогод 5 мая) у Пасольстве Рэспублікі Беларусь адбылося мерапрыемства з удзелам юных вучняў школы Сінманг, арганізаванае замежнай установай сумесна з Асацыяцыяй жонак паслоў у г. Сеуле (ASAS) і актывам беларускай дыяспары ў Карэі.

 

У сваім прывітальным слове кіраўнік дыпмісіі Андрэй Чарнецкі шчыра падзякаваў прысутным дзецям за праяўленую цікавасць да Беларусі і выказаў надзею на іх паспяховае знаёмства з беларускай культурай і традыцыямі.

 

Падчас сустрэчы, якая прайшла ў абстаноўцы прыязнасці і гасціннасці, маладыя госці ахвотна паўдзельнічалі ў віктарыне-прэзентацыі аб асаблівасцях Беларусі і маляванні на шкле беларускіх пейзажаў і нацыянальных сімвалаў, а таксама з задавальненнем прадэгуставалі беларускія дранікі і іншыя традыцыйныя стравы. Праграма мерапрыемства была працягнута вясёлымі танцамі-карагодамі, майстар-класамі па складанні паперы і надзіманнем паветраных шароў у форме розных звяроў.

 

У канцы сустрэчы кожны вучань школы атрымаў у падарунак ад Пасольства сувеніры з нацыянальнымі сімваламі краіны, беларускі шакалад, а таксама кнігу «Замкі Беларусі» на дзвюх мовах – беларускай і карэйскай.

 

 

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці