Аб мерапрыемстве Пасольства да Дня памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
23.06.2025 г.
20 чэрвеня 2025 года адбылося мерапрыемства Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя, прысвечанае Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, суарганізатарам якога выступіла паўднёвакарэйскае выданне Diplomacy Journal.
У сваім уступным слове Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі ўказаў на неабходнасць адстойвання гістарычнай праўды аб злачынствах нацысцкай Германіі супраць беларускага насельніцтва і народаў былых савецкіх рэспублік, захавання памяці аб Вялікай Перамозе і спынення спроб перапісаць гісторыю подзвігу народаў СССР.
Памятная падзея, удзел у якой прынялі кіраўнікі дыпмісій шэрагу краін СНД і дружалюбна настроеных дзяржаў, вядомыя прадстаўнікі паўднёвакарэйскай грамадскасці і беларуская дыяспара, была суправаджалася кінапаказам гісторыка-дакументальных фільмаў вытворчасці нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм «Спаленыя вёскі» і «Лагеры смерцi» якія распавядаюць пра шматлікія злачынствы фашысцкага рэжыму на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мерапрыемства было дапоўнена фотаэкспазіцыямі «Беларусь непарушная» і «80 гадоў Перамогі – Вялікаму подзвігу прысвячаецца», якія дэманструюць шматлікія кадры ваеннай хронікі, пасляваенныя здымкі разбуранай Беларусі, а таксама сучасныя фатаграфіі адноўленых гарадоў.