:

Аб цырымоніі перадачы формы МУС Беларусі Мультыкультурнаму музею Карэі

20.01.2023 г.

19 студзеня 2023 г. у будынку Мультыкультурнага музея Рэспублікі Карэя ў г. Сеуле адбылася цырымонія перадачы формы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з удзелам кіраўніка замежустановы Андрэя Чарнецкага.

Перададзеная Пасольствам форма МУС стала часткай пастаяннай экспазіцыі Музея, дзе прадстаўлены розныя віды формаў органаў правапарадку больш чым 30 краін свету.

У ходзе мерапрыемства бакі таксама абмяняліся знакамі ўдзячнасці, якія сімвалізуюць умацаванне супрацоўніцтва паміж пасольствам і Музеем, і выказалі жаданне сумесна працаваць над пашырэннем беларускай прысутнасці сярод экспанатаў, прадстаўленых у Музеі.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці