:

Пасол сустрэўся з дырэктарам мультыкультурнага музея ў Сеуле

08.02.2022 г.

8 лютага 2022 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі наведаў мультыкультурны музей.

У ходзе гутаркі з дырэктарам Кім Юн Тхэ бакі абмяняліся меркаваннямі аб магчымых праектах супрацоўніцтва паміж Пасольствам і музеем па папулярызацыі Беларусі сярод карэйскіх жыхароў у год 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Пасол таксам здзейсніў экскурсію па музеі, дзе прадстаўлены розныя прадметы культуры, пачынаючы ад замежных банкнот і заканчваючы нацыянальным адзеннем і музычнымі інструментамі з усяго свету, і перадаў у экспазіцыю музея беларускую традыцыйную народную ляльку.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці