Аб святочных мерапрыемствах да 80-годдзя Вялікай Перамогі
12.05.2025 г.
У рамках правядзення святочных мерапрыемстваў з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 9 мая 2025 года Пасол Беларусі Андрэй Чарнецкі сумесна з кіраўнікамі загранустаноў краін СНД, а таксама Пасольствам Кітая прыняў удзел у арганізаванай расійскай дыпмісіяй у г. Сеуле ўрачыстым канцэрце, прымеркаваным да святкавання юбілею Вялікай Перамогі.
Падчас мерапрыемства прыёмную залу Пасольства Расіі ўпрыгожыла фотаэкспазіцыя «Подзвігу народа жыць у стагоддзях», падрыхтаваная сумесна беларускім і расійскім бакамі. У рамках адкрыцця выставы, якое адбылося 5 мая, Пасол Беларусі Андрэй Чарнецкі і Пасол Расіі Георгій Зіноўеў падкрэслілі важнасць захавання гістарычнай памяці вялікай ахвяры народаў Савецкага Саюза дзеля перамогі над нацызмам.
Таксама, па ініцыятыве кіраўніка расійскай дыпмісіі напярэдадні 80-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны пасламі шэрагу краін СНД, уключаючы Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расію, Узбекістан, Туркменістан і Таджыкістан, быў падрыхтаваны сумесны артыкул аб агульным укладзе насельніцтва былых савецкіх рэспублік у Вялікую Перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Артыкул быў пазней апублікаваны на паўднёвакарэйскім навінавым партале News 1 (Даступны па спасылцы).