:

Аб Прыёме Пасольства з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03.07.2025 г.

 

1 ліпеня 2025 года адбыўся прыём Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

 

Мерапрыемства сабрала больш за 130 гасцей, уключаючы кіраўнікоў і прадстаўнікоў больш чым 35 замежных дыпламатычных місій, вядомых дзеячаў культуры, спорту і адукацыі Рэспублікі Карэя, а таксама беларускую дыяспару.

 

У сваім прывітальным выступленні Пасол Рэспублікі Беларусь Андрэй Чарнецкі адзначыў гістарычнае значэнне Дня Незалежнасці для беларускага народа ў кантэксце святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Асобна кіраўнік беларускай дыпмісіі падкрэсліў, што нягледзячы на няпростую сітуацыі ў галіне сусветнай палітыкі і бяспекі, Беларусь і Рэспубліка Карэя працягваюць умацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы культуры, адукацыі і эканомікі. Так, у апошнія месяцы былі рэалізаваны двухбаковыя візіты прадстаўнікоў бізнесу, праекты ў сферы медыцынскіх тэхналогій, аграпрамысловасці. Пасол Беларусі адзначыў уклад публічнай дыпламатыі і культурных ініцыятыў ва ўмацаванне ўзаемаразумення паміж народамі. Прыкладам такога супрацоўніцтва сталі сумесныя мерапрыемствы з паўднёвакарэйскім бокам як на тэрыторыі Рэспублікі Карэя, так і ў Рэспубліцы Беларусь. У завяршэнне свайго выступлення кіраўнік беларускай дыпмісіі выказаў надзею, што ўспрыманне Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя будзе фарміравацца на аснове асабістага вопыту тых, хто наведаў краіну, а не на паверхневых або прадузятых меркаваннях з боку.

 

Увагу гасцей прыцягнула віншавальнае слова кіраўніка Асацыяцыі ААН Рэспублікі Карэя праф. Кваака Ён Хуна, які сёлета наведаў Беларусь у складзе міжнароднай місіі наглядальнікаў за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У сваёй прамове ён падзяліўся асабістымі ўражаннямі аб беларускай культуры, гасціннасці і гістарычнай спадчыне, падкрэсліўшы патэнцыял для пашырэння гуманітарнага дыялогу паміж краінамі.

 

Асаблівае месца ў праграме ўрачыстага мерапрыемства заняло музычнае выступленне паўднёвакарэйскага опернага спевака Лі Ён Сона, які ў бліжэйшы час наведае Беларусь, дзе прыме ўдзел у Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску 2025» і ўпершыню прадставіць Рэспубліку Карэя. Выступленне Лі Ён Сона на сцэне прыёму Пасольства Беларусі стала сімвалам культурнага дыялогу і ўзаемнай павагі. Урачыстае мерапрыемства было дапоўнена дэманстрацыяй відэаролікаў з беларускімі краявідамі, а таксама фотаэкспазіцыяй прыроды і архітэктуры краіны.

 

***

 

Пасольства Рэспублікі Беларусь выказвае падзяку ўсім гасцям мерапрыемства за праяўленую ўвагу, цёплую атмасферу і падтрымку далейшага развіцця беларуска-карэйскіх адносін.

 

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці