Аб удзеле Пасольства ў міжнароднай выставе Korea Import Fair 2025
08.07.2025 г.
7 ліпеня 2025 г. кіраўнік Пасольства Беларусі ў Карэі па запрашэнні прымаючага боку прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця міжнароднай выставы імпартных тавараў Korea Import Fair 2025, якая штогод арганізуецца Карэйскай асацыяцыяй імпарцёраў пры падтрымцы Міністэрства гандлю, прамысловасці і энергетыкі. На палях мерапрыемства беларускі дыпламат правёў сустрэчы з карэйскімі і замежнымі афіцыйнымі асобамі, прадстаўнікамі бізнесу і дыпкорпуса ў Сеуле.
З мэтай пашырэння сваёй прысутнасці на рынку краін азіяцкага рэгіёна сваю прадукцыю ў рамках выставы ўпершыню прадставіў адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў дываноў і дывановых пакрыццяў у Беларусі ААТ «Віцебскія дываны». Адначасова былі размешчаны каталогі і брашуры аб экспартным і вытворчым патэнцыяле беларускага прадпрыемства.