:

Пасольства прыняло ўдзел у выставе імпартных тавараў “Import Goods Fair”

26.06.2022 г.

23 – 25 чэрвеня 2022 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя прыняло ўдзел у выставе імпартных тавараў (Import Goods Fair, IGF) 2022 у COEX, Сеул.

IGF штогод арганізуе Карэйская асацыяцыя імпарцёраў (KOIMA) пры падтрымцы Міністэрства гандлю, прамысловасці і энергетыкі (MOTIE), Карэйскага агенцтва па садзейнічанні гандлю і інвестыцыям (KOTRA) і Карэйскай асацыяцыі міжнароднага гандлю (KITA). У гэтым годзе выстава насіла назву «Вяртанне да бізнэсу» і была накіравана на аднаўленне дзелавых кантактаў паміж карэйскімі імпарцёрамі і замежнымі экспарцёрамі пасля пандэміі COVID-19.

Пасол Беларусі ў Паўднёвай Карэі Андрэй Чарнецкі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця IGF 2022 і правёў гутаркі са старшынёй KOIMA Кім Бэн Кванам, карэйскімі і замежнымі афіцыйнымі асобамі, прадстаўнікамі бізнесу і кіраўнікамі дыпламатычных місій у Сеуле.

Пасольства на сваім стэндзе прадставіла беларускія льняныя тканіны, вырабы са скуры, кандытарскія вырабы, алкагольную прадукцыю, бульбяныя чыпсы і іншыя прадукты харчавання, а таксама каталогі і брашуры аб экспартным, адукацыйным і інвестыцыйным патэнцыяле Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці