:

Правілы уезду у Рэспубліку Карэя ва ўмовах COVID-19

19.04.2022 г.

З 1 красавіка 2022 года пры ўездзе ў Рэспубліку Карэя асобы, вакцынаваныя прэпаратамі, ухваленымі СААЗ, вызваляюцца ад 7-дзённай самаізаляцыі. Вакцынацыя павінна быць завершана не пазней за 14 дзён і не раней за 180 дзён да ўезду ў краіну. Для вызвалення ад самаізаляцыі неабходна ўнесці дадзеныя аб вакцынацыі праз сістэму Q-Code.

Для невакцынаваных захоўваецца патрабаванне аб 7-дзённай самаізаляцыі ў спецыяльна адведзеных для гэтых мэт карэйскім бокам памяшканнях з аплатай выдаткаў за кошт прыбываючых у Рэспубліку Карэя.

Пры ўездзе неабходна прадставіць вынік ПЦР-тэставання (арыгінал, на англійскай мове), праведзенага не раней як за 48 гадзін да вылету. На працягу сутак з моманту ўезду ў Рэспубліку Карэя неабходна прайсці ПЦР-тэставанне (платна), на 6-ы — 7-ы дзень — экспрэс-тэст на антыген.

З 18 красавіка 2022 года ў Рэспубліцы Карэя зняты ўсе абмежаванні на час працы шматфункцыянальных памяшканняў і колькасць людзей, якія збіраюцца разам.

З 25 красавіка 2022 года знята забарона на ўжыванне ежы ў кінатэатрах, закрытых спартыўных збудаваннях, міжгародніх хуткасных цягніках і экспрэс-аўтобусах. 

З 2 мая 2022 года масачны рэжым адменены толькі на адкрытым паветры, аднак нашэнне маскі захоўваецца на мерапрыемствах з удзелам больш за 50 чалавек і пры немагчымасці захавання дыстанцыі больш за 1 м. Захварэлыя на COVID-19 павінны знаходзіцца на 7-дзённам каранціне.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці