:

Аб ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня Перамогі

10.05.2024 г.

 

9 мая 2024 года ў г. Сеуле адбылося ўрачыстае мерапрыемства "79 гадоў Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне", арганізаванае Расійскай дыпламатычнай місіяй сумесна з Пасольствам Рэспублікі Беларусь і замежныя ўстановы краін СНД у Рэспубліцы Карэя.

 

Афіцыйная частка мерапрыемства была прадстаўлена святочным канцэртам песень ваеннага часу, паказам парада Перамогі ў Маскве і прамовай Пасла Расіі ў Рэспубліцы Карэя Георгія Зіноўева.

 

Таксама падчас канцэртнай часткі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі выканаў песню “19 гадоў”, якая выклікала вялікую падтрымку сярод гасцей вечара.

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці