Аб выступленні паўднёвакарэйскага опернага выканаўцы на фестывалі “Славянскі базар у Віцебску”
18.07.2025 г.
14 ліпеня завяршыўся арганізаваны беларускім бокам шматдзённы візіт паўднёвакарэйскага опернага выканаўцы Лі Ён Сона ў Беларусь.
Упершыню на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” выступіў артыст з Рэспублікі Карэя – на сцэне Летняга амфітэатра дуэт паўднёвакарэйскага маэстра і юнага беларускага таленту Івана Мальцава выканаў кампазіцыю “Прамень Сонца Залатога” (Ю. Энцін, Г. Гладкоў).
Праграма знаходжання госця з Паўднёвай Карэі ў Беларусі была вельмі насычанай: Лі Ён Сон наведаў музей-сядзібу мастака Іллі Рэпіна і Сенненскі дзіцячы дом, у якім выхоўваецца Іван Мальцаў, даў майстар-клас у рамках Опернай і Тэатральнай лабараторыі ГІТІСа і прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі закрыцця “Славянскага базару ў Віцебску”. За чатыры дні оперны выканаўца пазнаёміўся з традыцыямі і культурай Беларусі і падзяліўся з калегамі сваім вопытам, расказаўшы пра музычнае і тэатральнае мастацтва ў Карэі.
***
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя выказвае шчырую падзяку кіраўніцтву ДУ “Цэнтр культуры “Віцебск” і дырэкцыі фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”, а таксама карэйскаму боку ў асобе опернага выканаўцы Лі Ён Сона і тэатральнай арганізацыі “Ballet & Model” за агульны ўклад у развіццё моцнага культурнага партнёрства Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Карэя.