:

Пасол Беларусі наведаў гарады Чханвон і Пусан

19.05.2021 г.

17 мая 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Папкоў наведаў гарады Чханвон і Пусан.

Чханвон, сталіца правінцыі Кёнсан-Намдо, з'яўляецца буйным цэнтрам карэйскай машынабудаўнічай прамысловасці (аўтамабільныя кампаненты, электроніка, чыгуначная тэхніка, энергетычнае абсталяванне і інш.).

Пусан, другі па велічыні карэйскі горад, лічыцца эканамічным, культурным і адукацыйным цэнтрам паўднёвага ўсходу Рэспублікі Карэя.

Падчас візіту ў г.Чханвон Пасол абмеркаваў перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва з Першым намеснікам Мэра горада.

У рамках візіту ў г.Пусан Пасол сустрэўся з вядучымі бізнес-асацыяцыямі і прадстаўнікамі дзелавых колаў і абмяняўся думкамі пра перспектывы пашырэння кантактаў з беларускімі прадпрыемствамі.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці