:

Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Карэя абмеркаваў перспектывы міжпарламенцкага супрацоўніцтва

04.02.2021 г.

3 лютага 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя А.М. Папкоў правёў сустрэчу са Старшынёй Камітэта па замежных справах і аб'яднанню Нацыянальнай Асамблеі Рэспублікі Карэя Сон Ён Гілем.

Бакі адзначылі неабходнасць развіцця ўзаемадзеяння па шырокаму колу пытанняў, уключаючы супрацоўніцтва ў галіне інавацый, высокіх тэхналогій, садзейнічанне развіццю кантактаў паміж малым і сярэднім бізнесам дзвюх дзяржаў.
 

Таксама адбыўся абмен думкамі пра перспектывы развіцця двухбаковай дагаворна-прававой базы. Бакі таксама абмеркавалі прыярытэты міжпарламенцкага супрацоўніцтва і планы на 2021-2022 гг.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці