Аб удзеле Пасольства ў фестывалі Seongbuk Global Food Festival
19.05.2025 г.
18 мая 2025 года Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя сумесна з прадстаўнікамі беларускай дыяспары прыняло ўдзел у гастранамічным фестывалі «17th Seongbuk Global Food Festival – Nurimasil», арганізаваным адміністрацыяй сталічнага раёна Сонгбук.
Беларусь парадавала гасцей фестывалю традыцыйнымі дранікамі, блінамі і іншымі стравамі нацыянальнай кухні, у той час як і дарослыя, і дзеці па вартасці ацанілі Беларускія кулінарныя вынаходствы.
У рамках мерапрыемства Пасол Рэспублікі Беларусі Андрэй Чарнецкі прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю, які праходзіць ужо ў 17-ы раз. У ходзе афіцыйнай часткі старшыня адміністрацыі раёна Сонгбук падзякаваў кіраўніку беларускай дыпмісіі за ўдзел Беларусі ў фестывалі, у сваю чаргу Пасол Андрэй Чарнецкі выказаў падзяку карэйскаму боку за магчымасць пазнаёміць жыхароў сталіцы Карэі з беларускай нацыянальнай кухняй.