:

Аб візіце Пасла Беларусі ў г.Чжэчхон

20.09.2023 г.

19 верасня 2023 года адбыўся працоўны візіт Пасла Беларусі ў Карэі Андрэя Чарнецкага ў г.Чжэчхон, а таксама сустрэча з кіраўніком гарадской адміністрацыі сп. Кім Чхан Кю.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі праінфармаваў карэйскіх калег аб развіцці беларуска-паўднёвакарэйскага гандлёвага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне паставак прадуктаў харчовай прамысловасці, аб перспектыўных праектах інвестыцыйнага ўзаемадзеяння і прэферэнцыйных умовах работы ў Беларуска-Кітайскім індустрыяльным парку «Вялікі камень», якія могуць быць цікавымі для дзелавых колаў РК.

Адбыўся абмен думкамі па ключавых аспектах двухбаковага дыялога ў гуманітарнай і культурнай сферах, наладжванні пабрацімскіх сувязей па лініі гарадскіх адміністрацый дзвюх краін.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці