:

Пасольства прыняло ўдзел у Карэйскай міжнароднай турыстычнай выставе

13.09.2021 г.

9 – 12 верасня 2021 года Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя прыняло ўдзел у Карэйскай міжнароднай турыстычнай выставе (KITS) 2021, якая адбылася ў выставачным цэнтры «KINTEX» (г.Каян).

На мерапрыемстве было прадстаўлена больш за 300 стэндаў, уключаючы стэнды карэйскіх і замежных арганізацый, дыпламатычных устаноў і кампаній.

На стэндзе Пасольства карэйскія і замежныя наведвальнікі мелі магчымасць больш даведацца пра Беларусь як турыстычны напрамак, пра яе аб'екты спадчыны ЮНЕСКА, нацыянальныя паркі, кулінарныя асаблівасці і розныя турыстычныя маршруты. Стэнд таксама наведаў старшыня арганізацыйнага камітэта выставы KITS Чон Чжан Су.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці