:

Аб беларуска-карэйскай мастацкай выставе

03.07.2024 г.

 

3 ліпеня 2024 года ў Сеуле адбылася цырымонія адкрыцця беларуска-карэйскай мастацкай выставы, арганізаванай Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя і медыя-групай Diplomacy Journal.

 

Выстава праходзіць у перыяд з 3 па 8 ліпеня 2024 года. На ёй прадстаўлены 11 фотарэпрадукцый работ сусветна вядомага мастака Марка Шагала, які нарадзіўся і тварыў у Беларусі, 20 фотаздымкаў беларускай прыроды і архітэктуры, а таксама 30 работ карэйскага традыцыйнага жывапісу Мінхва.

 

У ходзе цырымоніі адкрыцця з прывітальнымі прамовамі да запрошаных гасцей звярнуліся Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі, а таксама старшыня Diplomacy Journal Лі Чжон Ёнг.

 

У сваім звароце кіраўнік беларускай дыпмісіі павітаў намаганні абедзвюх краін па пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне культуры і выказаў надзею на будучую арганізацыю абменаў мастакамі паміж Беларуссю і Паўднёвай Карэяй. Пасол Андрэй Чарнецкі на прыкладзе Марка Шагала – мастака, народжанага ў Беларусі і які тварыў як у сябе на Радзіме, так і ў Францыі – падкрэсліў, што вялікія творцы, як і іх творы, належаць усяму чалавецтву, узбагачаючы агульную спадчыну – сусветную культуру. У заканчэнні выступлення Пасол Беларусі сардэчна падзякаваў карэйскаму боку ў асобе Diplomacy Journal за ўсякае садзейнічанне ў арганізацыі выставы.

 

Праграма мерапрыемства была дапоўнена цырымоніяй уручэння падзячных грамат аўтарам прадстаўленых работ, а таксама экскурсіяй па выставе для высокіх гасцей з ліку прадстаўнікоў замежнага дыпкорпуса і культурных колаў Рэспублікі Карэя.

 

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці