:

Пасол сустрэўся са Старшынёй Прэзідэнцкага камітэта па Паўночным эканамічным супрацоўніцтве

01.04.2021 г.

1 красавіка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Папкоў сустрэўся са Старшынёй Прэзідэнцкага камітэта па Паўночным эканамічным супрацоўніцтве Квон Гу Хуном.

Прэзідэнцкі камітэт па Паўночным эканамічным супрацоўніцтве з'яўляецца урадавай установай, якая непасрэдна падсправаздачна Прэзідэнту Рэспублікі Карэя і ўпаўнаважана на планаванне, рэалізацыю і падтрымку Новай паўночнай палітыкі карэйскага ўрада (па супрацоўніцтве з краінамі Еўразіі).

Падчас сустрэчы бакі абмяняліся поглядамі па найбольш прыярытэтных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку машынабудаванне, інавацыі і ахова здароўя, біяфармацэўтычная прамысловасць. Таксама была абмеркавана арганізацыя беларуска-карэйскіх мерапрыемстваў і сустрэч.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці