:

Аб папярэдніх выніках выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

27.01.2025 г.

 

 

У Рэспубліцы Беларусь адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Галасаванне завяршылася ў асноўны дзень выбараў – 26 студзеня 2025 года – у 20:00 па Мінскім часе. Паводле папярэдніх вынікаў яўка выбаршчыкаў склала 85,70%.

 

 

Па заяве старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі, за дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, прагаласавалі 86,82% выбаршчыкаў.

Папярэдняя інфармацыя аб колькасці галасоў выбаршчыкаў, пададзеных за кожнага кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (па стане на 27.01.2025 02: 30 па Мінскім часе):

  • Гайдукевіч Алег Сяргеевіч – 2,02%;
  • Канапацкая Ганна Анатольеўна – 1,86%;
  • Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч – 86,82%;
  • Сыранкоў Сяргей Аляксандравіч – 3,21%;
  • Хіжняк Аляксандр Мікалаевіч – 1,74%;
  • супраць усіх – 3,60%.

Канчатковыя вынікі выбараў будуць падведзены Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь 3 лютага 2025 года.

У наглядальным працэсе за выбарчай кампаніяй прынялі ўдзел больш за 480 замежных наглядальнікаў з 39 краін свету, у тым ліку місіі з СНД, АДКБ і ШАС, а таксама больш за 800 журналістаў і прадстаўнікоў замежных медыя.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці