:

Пасольствам арганізаваны прыём з нагоды Нацыянальнага дня і 30-годдзя ўстанаўлення дыпадносін з Рэспублікай Карэя

01.07.2022 г.

29 чэрвеня 2022 г. Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Сеуле арганізаваны прыём з нагоды Нацыянальнага дня Беларусі і 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Карэя.

У сваім прывітальным слове Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі праінфармаваў аб гістарычным значэнні даты, выбранай для святкавання Нацыянальнага дня, а таксама аб Годзе гістарычнай памяці, аб'яўленым у Беларусі ў 2022 годзе. Пасол Андрэй Чарнецкі таксама адзначыў, што за 30 гадоў дзве краіны рэалізавалі вялікую колькасць праектаў двухбаковага эканамічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, дабіліся істотнага прагрэсу ў галіне IT, навукі і тэхналогій, выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве з новай адміністрацыяй Паўднёвай Карэі ў многіх галінах для вырашэння бягучых задач, якія стаяць перад міжнароднай супольнасцю.

Старшыня Прэзідэнцкага камітэта па Паўночным эканамічным супрацоўніцтве Пак Чон Су павіншаваў беларускі бок з Нацыянальным святам. У сваім выступленні ён вылучыў напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у якіх абодва бакі павінны працягваць двухбаковыя абмены.

Падчас прыёму былі арганізаваны культурныя мерапрыемствы і фотавыстава.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці