:

Аб мерапрыемствах да 81-й гадавіны Вялікай Перамогі

13.05.2026 г.

У рамках святкавання 81-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 9 мая 2026 года Пасол Беларусі Андрэй Чарнецкі сумесна з Паслом Расіі Георгіем Зіноўевым прынялі ўдзел у гісторыка-патрыятычнай акцыі «Бессмяротны полк» і канцэрце «Чакай мяне, і я вярнуся» ў Сеуле.

Падчас канцэрта Пасол Беларусі выступіў з прывітальным словам, у якім падкрэсліў важнасць захавання памяці аб подзвігах нашых продкаў і назваў Дзень Перамогі своеасаблівым «маральным арыенцірам» для цяперашніх і наступных пакаленняў.

Пасол Беларусі Андрэй Чарнецкі разам з кіраўнікамі замежных устаноў краін СНД і Манголіі таксама прыняў удзел у арганізаваным расійскай дыпмісіяй у Сеуле ўрачыстым прыёме з нагоды 81-й гадавіны Вялікай Перамогі. Памятная падзея суправаджалася канцэртнай праграмай, якую прадставіў калектыў Пасольства Расіі, і прамой трансляцыяй Парада Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці