Аб арганізаваным прыёме Пасольства ў рамках Асацыяцыі Жонак Паслоў у Сеуле
22.09.2023 г.21 верасня 2023 года ў будынку Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя адбыўся арганізаваны беларускай дыпмісіяй прыём у рамках Асацыяцыі Жонак Паслоў у Сеуле.
Прымаючы бок прадстаўляла Жонка Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Марына Кажурава.
Жонкам высокіх дыпламатаў у Карэі была прадэманстравана прэзентацыя аб нацыянальнай спадчыне Беларусі, уключаючы прыроду, гісторыка-культурныя аб'екты, галоўныя традыцыі краіны, знакамітых і славутых людзей дзяржавы. Таксама, запрошаным гасцям было прапанавана правесці дэгустацыю страў нацыянальнай кухні, азнаёміцца з размешчанай у будынку замежнай установы фотавыставай «Замкі Беларусі» і паглядзець культурны выступ, арганізаваны Пасольствам.
Усе госці станоўча ацанілі прыём беларуская замежнай установы, чарговы раз пацвердзілі высокі ўзровень гасціннасці. Арганізаванае мерапрыемства стала яшчэ адным інструментам па павышэнні іміджу Рэспублікі Беларусь за мяжой, развіццю і ўмацаванню кантактаў з замежнымі дзяржавамі і Рэспублікай Карэя.