Аб удзеле Пасольства ў National Dress Fashion Show
13.07.2023 г.12 ліпеня 2023 года Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя прыняло ўдзел у National Dress Fashion Show.
Мерапрыемства наведалі паслы замежных дзяржаў, карэйскія высокапастаўленыя асобы, прадстаўнікі дзелавых і культурных колаў. У якасці месца правядзення арганізатарамі была абраная Зала сходаў Floating Island.
Жонка Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у ліку жонак кіраўнікоў дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Карэі, паказала гасцям свой нацыянальны касцюм. Індывідуальнае дэфіле суправаджалася дэманстрацыяй сцяга дзяржавы ўдзельніцы, вядучы распавядаў пра асаблівасці ўбору. Беларускі бок прадставіў традыцыйную белую сукенку — як сімвал свабоды, чысціні і святла, упрыгожаную васількамі – увасабляючымі мірнае неба, прыгажосць азёр Беларусі.
Удзел у мерапрыемстве дазволіў пазнаёміць гасцей з культурай і традыцыямі Беларусі, несумненна, спрыяў сяброўскіх адносін праз культурную і публічную дыпламатыю.