:

Аб увядзенні новых ID-карт для замежных рэзідэнтаў у Карэі

01.04.2023 г.

Пасольства інфармуе грамадзян Беларусі, якія часова знаходзяцца і пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Карэя, аб пачатку выдачы Іміграцыйнай службай Карэі абноўленых ID-картак для замежных рэзідэнтаў.

 

З 1 красавіка 2023 г. Іміграцыйнай службай Карэі будуць выдавацца абноўленыя ID-карты трох тыпаў:

1. Карта рэзідэнта — для замежных грамадзян, якія часова знаходзяцца ў Карэі больш за 90 дзён;

2. Карта стала пражываючага рэзідэнта — для замежнікаў, якія пражываюць у краіне на сталай аснове (ID-карта выдаецца тэрмінам на 10 гадоў);

3. Карта рэзідэнта для этнічных карэйцаў, якія маюць замежнае грамадзянства — для замежных грамадзян, якія з'яўляюцца этнічнымі карэйцамі і пацвердзілі сваё месца пражывання ў Рэспубліцы Карэя.

 

Асноўныя змены адбыліся на адным баку ID-карты: ID-фота ўладальніка карты было павялічана і зроблена каляровым; дададзены QR-код, які дазваляе пры яго сканіраванні атрымаць асноўную інфармацыю аб уладальніку карты: яго рэгістрацыйны нумар, прозвішча і імя, пол, грамадзянства, дату выдачы карты і тып візы, па якой быў ажыццёўлены ўезд у Карэю.

 

У сувязі з увядзенне карт новага пакалення ўжо выдадзеныя дакументы старога ўзору будуць заставацца сапраўднымі ў адпаведнасці з тэрмінам дзеяння, указаным на дакуменце, і будуць заменены на новыя ID-карты пры звароце іншаземца ў аддзел Іміграцыйнай службы ў сувязі са стратай або пашкоджаннем карты, змяненнем тыпу візы і іншых выпадках, якія маюць на ўвазе выраб новых дакументаў.

 

Больш падрабязна аб зменах — на інфаграфіцы ніжэй.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці