:

30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Карэя

10.02.2022 г.

Сёння спаўняецца 30 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Карэя.

Паўднёвая Карэя была ў ліку першых дзяржаў, якія прызналі незалежную Беларусь. З таго часу абодва бакі адкрылі свае пасольствы ў Сеуле і Мінску і ўносяць свой уклад у развіццё эканамічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў галіне навукі і ІКТ, міжчалавечыя зносіны, многія іншыя сферы.

У цяперашні час Беларусь з'яўляецца адной з краін-партнёраў паўднёвакарэйскай «новай паўночнай палітыкі» і імкнецца да далейшага паглыблення і ўмацавання кантактаў у розных галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Дзяржаўнымі органамі, установамі і суб'ектамі гаспадарання Беларусі і Карэі рэалізавана мноства двухбаковых праектаў і сумесных навукова-даследчых работ у інтарэсах сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага патэнцыялу абодвух бакоў.

Удзел Беларусі ў Праграме абмену ведамі дае дадатковыя перавагі для вывучэння лепшых практык і перадавога вопыту Карэі для прадаўжэння лічбавай трансфармацыі нашай эканомікі ў эпоху Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі.

Карэйскі малы і сярэдні бізнес вывучае новыя магчымасці на беларускім рынку па стварэнні сваіх філіялаў і ўкараненні новых тэхналогій, выкарыстоўваючы пры гэтым перавагі Беларусі ў частцы развітой даследчай базы і высокакваліфікаваных кадраў, а таксама выхаду на ёмісты рынак Еўразійскага эканамічнага саюза.

Беларусь вітае новыя ініцыятывы паўднёвакарэйскіх партнёраў у сферах «зялёнай» эканомікі, біятэхналогій, разумных гарадоў, электроннага ўрада, ІКТ, развіцця інфраструктуры, дасягнення вугляроднай нейтральнасці.

Абедзве нашы краіны імкнуцца да міру, стабільнасці і росквіту на кантыненце і ва ўсім свеце.

Некалькі дзён таму Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іну і пацвердзіў гатоўнасць Беларусі развіваць двухбаковыя сувязі ў розных сферах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці