:

Старшынства Рэспублікі Беларусь у ЕАЭС у 2025 годзе

22.01.2025 г.

 

У 2025 годзе Рэспубліка Беларусь старшынствуе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) – ужо ў трэці раз з моманту стварэння аднаго з ключавых інтэграцыйных аб'яднанняў Еўразіі.


Прыярытэты беларускага старшынства пазначаныя ў Звароце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кіраўнікам дзяржаў-членаў ЕАЭС, апублікаваным у студзені 2025 г.:

1.         Неабходна засяродзіць сумесныя намаганні на развіцці тэхналагічнага патэнцыялу дзяржаў — членаў ЕАЭС, фарміраванні агульнай прасторы кааперацыйнага ўзаемадзеяння ва ўсіх галінах эканомікі.

2.         Для павышэння харчовай бяспекі Саюза прапануецца сканцэнтраваць намаганні на развіцці селекцыі і насенняводства, павышэнні генетычнага патэнцыялу племянных сельскагаспадарчых жывёл.

3.         Варта завяршыць фарміраванне адзінай транспартнай прасторы з прыняццем роўных (недыскрымінацыйных) умоў і забеспячэннем справядлівай канкурэнцыі, асабліва пры выкананні паветраных перавозак паміж нашымі краінамі.

4.         Неабходна правесці мэтанакіраваную работу па выраўноўванні ўмоў ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, стварэнні агульнага і празрыстага канкурэнтнага асяроддзя на ўнутранай прасторы Саюза.

5.         У бягучых умовах варта працягнуць працу па абароне ўнутранага рынку. Такая дзейнасць павінна быць нацэлена як на ўдасканаленне мытна-тарыфнага рэгулявання для выраўноўвання ўмоў гаспадарання ў ЕАЭС, так і на паўнавартасную абарону еўразійскага рынку ад небяспечнай прадукцыі.

6.         Таксама патрабуецца актывізацыя ўзаемадзеяння дзяржаў-членаў ЕАЭС у галіне лічбавай трансфармацыі.

7.         Новы імпульс патрэбны і для развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ва ўсіх яго фарматах, стварэння дадатковых умоў для прасоўвання тавараў Саюза на замежныя рынкі.

8.         Не менш важнай з'яўляецца сумесная праца, накіраваная на дадатак эканамічнага трэка інтэграцыі праблематыкай з сацыяльнай і гуманітарнай сфер.

9.         Патрабуецца пераход на новы ўзровень інфармацыйнага ўзаемадзеяння для прыняцця эфектыўных мер супраць розных дэструктыўных рэсурсаў, агрэсіўных выпадаў.

 

 


 

 

Беларусь на працягу года будзе старшынстваваць у органах ЕАЭС — у Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі.

У рамках старшынства запланавана правядзенне ў Мінску пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, Еўразійскага эканамічнага форуму, пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, а таксама шэрагу іншых мерапрыемстваў.

 

 

Фота: СБ; ЕЭК

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці