:

Аб удзеле Пасольства ў Міжнародным фестывалі дружбы ў Сеуле 2024

27.05.2024 г.

 

25 – 26 мая 2024 года Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя прыняло ўдзел у фестывалі дружбы ў Сеуле-Seoul Friendship Festival 2024, арганізаваным мэрыяй сталіцы Паўднёвай Карэі.

 

Штогадовае мерапрыемства сабрала разам больш за 70 дыпламатычных місій і дыяспаральных арганізацый з усіх кантынентаў і стала галоўнай пляцоўкай для знаёмства дзясяткаў тысяч гасцей фестывалю з культурай, традыцыямі, кулінарнымі вынаходствамі дзяржаў свету.

 

Падчас галоўнай мультыкультурнай падзеі Беларуская дыпмісія на сваім стэндзе «Find your Belarus» частавала шматлікіх наведвальнікаў традыцыйнай выпечкай і беларускімі чыпсамі, правяла дэгустацыю нацыянальнага напою – збіценя, а таксама арганізавала конкурс па маляванні для маленькіх гасцей Seoul Friendship Festival 2024.

 

Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі прысутнічаў у ліку запрошаных на адкрыцці фестывалю, дзе ў гутарцы з мэрам г. Сеула Аб Се Хунам падзякаваў за магчымасць паказаць жыхарам Карэі і замежнікам, чым славіцца Беларусь. Бакі пацвердзілі прыхільнасць развіццю адносін паміж Мінскам і Сеулам праз далейшае наладжванне і пашырэнне культурнага ўзаемадзеяння.

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці