:

Аб удзеле Пасла ў выставе карэйскага народнага жывапісу Мінхва

10.05.2023 г.
10 мая 2023 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі наведаў урачыстае адкрыццё выставы карэйскага традыцыйнага мастацтва “Minwha Bloomed in Gwanghwamun Square”, арганізаванай Мультыкультурным Музеем Карэі.
 
Кіраўнік загранустановы выступіў з прывітальным словам да ўдзельнікаў выставы. Падчас нефармальнай часткі мерапрыемства арганізатары азнаёмілі гасцей з карэйскай традыцыйнай творчасцю. Пазней кіраўніка загранустановы ўзнагародзілі ганаровай граматай, а таксама ўручылі ўзор карэйскага народнага жывапісу «Мінхва».
 
У ходзе размовы з дырэктарам Мультыкультурнага музея Карэі Кім Юн Тэ беларускі і карэйскі бакі зноў пацвердзілі жаданне развіваць супрацоўніцтва ў галіне культурнага абмену.
 
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці