Аб сустрэчы Пасольства ў Нацыянальным універсітэце Кюнгпук (Kyungpook National University)
24.05.2024 г.
23 мая 2024 года Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя наведала з візітам Нацыянальны ўніверсітэт Кюнгпук (Kyungpook National University), размешчаны ў г. Тэгу, Рэспубліка Карэя.
У рамках паездкі адбылася сустрэча кіраўніка замежнай установы Андрэя Чарнецкага з намеснікам рэктара ўніверсітэта Су Чанг Цы, падчас якой бакі абмяняліся экзэмплярамі арыгінала Мемарандума аб узаемаразуменні, падпісанага паміж Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам і Нацыянальным універсітэтам Кюнгпук, а таксама правялі гутарку аб далейшым развіцці двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне навукі і адукацыі, падкрэсліўшы важнасць арганізацыі студэнцкіх і прафесарскіх абменаў.
У працягу візіту для студэнтаў універсітэта была арганізавана лекцыя Пасольства аб асаблівасцях жыцця і атрымання адукацыі ў Беларусі, а таксама праведзена сесія адказаў на найбольш цікавыя пытанні. Дзякуючы семінару паўднёвакарэйскія студэнты змаглі не толькі даведацца больш пра Беларусь, але і паслухаць, як гучыць беларуская мова на прыкладзе верша Янкі Купалы «Спадчына».