:

Аб сустрэчы з кіраўніцтвам КОІМА

13.04.2023 г.

13 красавіка 2023 года Пасол Беларусі ў Карэі Андрэй Чарнецкі сустрэўся з кіраўніцтвам Карэйскай асацыяцыі імпарцёраў (КОІМА) у штаб-кватэры арганізацыі ў г. Сеуле.

 

Абмеркаваны перспектыўныя напрамкі ўмацавання беларуска-карэйскага двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне лёгкай прамысловасці, прасоўвання на карэйскі рынак беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі, тавараў харчовай групы, дасягнута дамоўленасць садзейнічаць развіццю двухбаковых кантактаў па лініі дзелавых колаў дзвюх краін. Кіраўнік беларускай дыпмісіі далучыўся да інфармацыйнай кампаніі па прасоўванні міжнароднай выставы “Korea Import Fair”, якая штогод праходзіць пад эгідай КОІМА.

 

Карэйская асацыяцыя імпарцёраў была заснавана ў 1970 г. пры Міністэрстве гандлю, прамысловасці і энергетыкі Карэі. У наш час арганізацыя налічвае каля 8000 чальцоў. Партнёрамі КОІМА з'яўляюцца больш за 50 000 пастаўшчыкоў на карэйскі рынак у 100 краінах свету, у тым ліку і Беларусь.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці