:

Аб беларуска-карэйскім вебінары па супрацоўніцтве ў галіне біяфармацэўтычнай прамысловасці

26.03.2021 г.

26 сакавіка 2021 г. Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя і Карэйскім агенцтвам садзейнічання гандлю і інвестыцыям (КОТРА) сумесна з Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь і іншымі беларускімі і карэйскімі ўдзельнікамі арганізаваны вебінар па супрацоўніцтве ў галіне біяфармацэўтычнай прамысловасці.

KOTRA з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй пры Міністэрстве гандлю, прамысловасці і энергетыкі Рэспублікі Карэя, якая прадастаўляе паслугі па садзейнічанні гандлю, інвестыцыйнаму супрацоўніцтву і прамысловай кааперацыі паміж айчыннымі і замежнымі кампаніямі. Прадстаўніцтва КОТРА адкрыта ў Мінску ў 2014 годзе.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Папкоў ва ўступным слове адзначыў найбольш перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння і запрасіў беларускіх і карэйскіх удзельнікаў да пошуку новых форм інавацыйнага супрацоўніцтва.



Прэзідэнт КОТРА Квон Пхён О падкрэсліў ўзрослую ролю біяфармацэўтычнай прамысловасці ў перыяд пандэміі COVID-19 і заклікаў да ўмацавання сувязяў паміж Карэяй і Беларуссю як адной з краін-партнёраў Рэспублікі Карэя ў рамках Новай паўночнай эканамічнай палітыкі паўднёвакарэйскага ўрада.



Прадстаўнікі Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і холдынгу «Белфармпром» выступілі з прэзентацыямі аб сітуацыі ў фармацэўтычным сектары, дзелавым і інвестыцыйным клімаце ў Беларусі, а таксама магчымасцях супрацоўніцтва з беларускімі кампаніямі.


Больш за 40 карэйскіх кампаній праявілі цікавасць да вебінару. Вэбінар даступны на YouTube канале Пасольства.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці