:

Пасол Беларусі сустрэўся з генеральным дырэктарам кампаніі «Koru Pharmaceutical»

17.03.2021 г.

17 сакавіка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Папкоў сустрэўся з генеральным дырэктарам кампаніі «Koru Pharmaceutical» Раманам Вернідубам.

Падчас двухбаковай сустрэчы ўдзельнікі абмяркавалі перспектывы супрацоўніцтва карэйскай кампаніі з патэнцыяльнымі беларускімі партнёрамі ў галіне біяфармацэўтычнай прамысловасці.

Кампанія «Koru Pharmaceutical» прадаставіла Пасольству Беларусі экспрэс-тэсты на COVID-19 карэйскай вытворчасці ў рамках барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці