:

Відэаканферэнцыя з удзелам дзелавых колаў Беларусі і Карэі

24.03.2021 г.

24 сакавіка 2021 года Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя сумесна з Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн і Карэйскай асацыяцыяй імпарцёраў (KOIMA) праведзена відэаканферэнцыя для беларускіх экспарцёраў і карэйскіх імпарцёраў прадуктаў харчавання і тэкстылю.

У сваім выступленні Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Папкоў заявіў, што існуе мноства новых бізнес-магчымасцяў і нявыкарыстаны патэнцыял для пашырэння ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Карэяй у розных сферах, у тым ліку лёгкай і харчовай прамысловасці, а таксама у машынабудаванні, электроніцы і мікраэлектроніцы, вытворчасці сучаснай бытавой тэхнікі і медыцынскага абсталявання, кампазітных матэрыялаў, а таксама ІКТ, фармацэўтыцы, хіміі і нафтахіміі.

Перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў дадзеных сектарах былі таксама адзначаны ў прывітальных выступленні дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерыя Садоха, старшыні KOIMA Хон Кван Хі, намесніка старшыні KOIMA Пак Юнсу і намесніка старшыні канцэрна «Беллегпрам» Вадзіма Ламкова.

У відэаканферэнцыі прынялі ўдзел больш за 40 кампаній з Беларусі і Карэі. Беларускі бок прадстаўлялі вытворцы прадуктаў харчавання і тэкстылю, у тым ліку ААТ «Мінскі завод пеністых він», СААТ «Камунарка», ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Камволь», ААТ «Малочны свет», СП ТАА «Санта Брэмар», УП «КАМАКО Прадцэнтр», ААТ «Лидахлебпрадукт» і РУВГП «Аршанскі ільнокамбінат», якія прадставілі ўвесь спектр выпускаемай прадукцыі. Карэйскі бок быў прадстаўлены супрацоўнікамі KIOMA і членамі гэтай асацыяцыі, у тым ліку найбуйнейшымі імпарцёрамі прадуктаў харчавання і тэкстыльных тавараў.


Пасольства праінфармавала беларускіх удзельнікаў аб працэдурах сертыфікацыі мясной, малочнай і іншай харчовай і тэкстыльнай прадукцыі для паставак у Паўднёвую Карэю, а таксама аб умовах вядзення знешняга гандлю з карэйскімі партнёрамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці