Аб сумесным мерапрыемстве з нагоды гадавіны Дня Перамогі
09.05.2023 г.У аўторак, 9 мая 2023 года ў Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Карэя адбылося ўрачыстае памятнае мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
З уступным словам да гасцей мерапрыемства звярнуліся Паслы дзвюх дзяржаў.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі Андрэй Кулік у сваім выступленні падкрэсліў, што свята Перамогі будзе з народамі Расіі і Беларусі заўсёды, нагадваючы пра вялікую ахвяру і выратаванне ад сіл, якія хацелі знішчыць краіны Савецкага Саюза.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Андрэй Чарнецкі адзначыў асаблівае месца свята Перамогі ў жыцці пасляваенных пакаленняў і яго ролю маральнага арыентыру і прыкладу таго, як варта выконваць грамадзянскі і воінскі абавязак. «Ёсць свой абавязак і ў нас: зрабіць усё, каб гісторыя не была скажоная, каб нашы дзеці, унукі і праўнукі памяталі пра тыя падзеі і шанавалі памяць тых, хто прынёс нам гэтую перамогу», — заявіў Пасол Беларусі.
Прысутныя госці ўшанавалі памяць усіх загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання.
