:

Пасол Беларусі ў Карэі прыняў удзел у першым семінары ў рамках Праграмы абмену ведамі

20.01.2021 г.

20 студзеня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Папкоў прыняў удзел у семінары, які афіцыйна паклаў пачатак праекту «Інтэлектуальная падтрымка арганізацыі лічбавай трансфармацыі прамысловасці Беларусі» у рамках Праграмы абмену ведамі на 2020 – 2021 гг.


Праграма абмену ведамі (KSP) з'яўляецца праграмай эканамічнага супрацоўніцтва Міністэрства эканомікі і фінансаў Рэспублікі Карэя, нацэленай на абмен карэйскім вопытам развіцця з краінамі-партнёрамі. Беларусь упершыню прыняла ўдзел у Праграме абмену ведамі ў 2018 – 2019 гг. з праектам «Лічбавая трансфармацыя нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Беларусь». У 2020 – 2021 гг. у рамках Праграмы абмену ведамі былі адобраны два новыя праекты з Беларуссю.

У сваім віншавальным слове Андрэй Папкоў вітаў цяперашні праект у галіне лічбавай трансфармацыі і падкрэсліў важнасць вывучэння карэйскага вопыту ў галіне развіцця тэхналагічных платформаў і лічбавай інфраструктуры для паскарэння ўстойлівага эканамічнага росту Беларусі ў эпоху Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі.


Падчас онлайн / афлайн семінара беларускую дэлегацыю ў Мінску ўзначаліў Чабатар Ю.А., Першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Сітуацыя ў галіне лічбавай трансфармацыі нацыянальнай эканомікі і чакаемыя вынікі ад праекта былі прадстаўлены Міністэрствам эканомікі.

Беларускія ўдзельнікі з розных міністэрстваў і арганізацый падзяліліся сваімі поглядамі ў дачыненні да плана праекта, падрыхтаванага Карэйскім інстытутам развіцця і карэйскімі экспертамі.

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці