:

Прывітальнае слова Пасла

Вітаю Вас на сайце Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя. На сайце прадстаўлена агульная інфармацыя пра Беларусь і найбольш значныя падзеі ў яе знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці. Асаблівая ўвага надаецца асвятленню двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Карэя, а таксама консульскіх пытанняў.

За ўвесь перыяд пасля ўсталявання дыпламатычных адносін у лютым 1992 года і функцыянавання са снежня 1997 года Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя істотна ўмацаваліся і пашырыліся эканамічныя, навукова-тэхнічныя, культурныя, адукацыйныя і іншыя сувязі паміж дзвюма дзяржавамі.

У нашы дні Рэспубліка Карэя працягвае дэманстраваць высокія дасягненні ва ўжыванні інавацый і інфармацыйных тэхналогій для забеспячэння свайго эканамічнага росту і развіцця. Беларусь таксама рухаецца па шляху пабудовы высокатэхналагічнай эканомікі і інфармацыйнага грамадства. Гэта адкрывае новыя перспектывы для супрацоўніцтва з Рэспублікай Карэяй па самых розных напрамках, якія патрабуюць сучасных ведаў і творчага падыходу.

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Карэя падтрымліваюць цесныя і плённыя адносіны ў Еўразіі. Гэта фарміруе агульныя інтарэсы для збліжэння і ажыццяўлення супрацоўніцтва з дзяржавамі рэгіёну.

Нашы краіны шануюць сваю нацыянальную і культурную самабытнасць, права на якую прыйшлося неаднаразова адстойваць, у тым ліку, у ходзе жорсткіх і разбуральных войнаў. Прайшоўшы скрозь пакутлівыя выпрабаванні і ўзрушэнні, беларускі і карэйскі народы высока цэняць мір і стабільнасць. Усё гэта стварае адмысловую духоўную аснову для лепшага ўзаемаразумення і ўмацавання дружалюбных адносін паміж краінамі і народамі.

Мы чакаем у бліжэйшыя гады новых знакавых падзей у двухбаковым супрацоўніцтве, а таксама актывізацыі кантактаў паміж грамадзянамі, навуковымі і дзелавымі коламі.


А.М. Папкоў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол

Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці