:

Афармленне сталага пражывання замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь

У адпаведнасці з артыкулам 38 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 105-З «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства (далей — замежнікі) могуць стала пражываць у Рэспубліцы Беларусь.

Для атрымання дазволу на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь замежнікі, якія стала пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, звяртаюцца ў дыппрадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь, а замежныя грамадзяне, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, звяртаюцца ў орган унутраных спраў Рэспублікі Беларусь па месцы фактычнага пражывання.

У адпаведнасці з артыкулам 53 названага Закона замежустановамі Рэспублікі Беларусь прымаюцца да разгляду хадайніцтвы на атрыманне дазволу на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь ад замежных грамадзян, якія маюць адно з ніжэй пералічаных падстаў:

  • з'яўляюцца блізкімі сваякамі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;
  • з'яўляюцца асобамі, якім прадастаўлены статус бежанца або прытулак у Рэспубліцы Беларусь;
  • маюць права на ўз'яднанне сям'i;
  • пражылі на законных падставах у Рэспубліцы Беларусь апошнія сем і болей гадоў;
  • маюць падставы для набыцця грамадзянства Рэспублiкi Беларусь у парадку рэгiстрацыi;
  • знаходзіліся раней у грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь;
  • з'яўляюцца супрацоўнікамі i спецыялiстамi, у якіх маюць патрэбу арганізацыі Рэспублікі Беларусь;
  • валодаюць выключнымі здольнасцямі і талентам або маюць выдатныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту;
  • з'яўляюцца замежнымі інвестарамі, якія ўклалі інвестыцыі ў памеры не менш за сто пяцьдзесят тысяч еўра ў аб'екты інвестыцыйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • з'яўляюцца этнічнымі беларусамі або іх кроўнымі сваякамі па прамой сыходнай лініі: дзецьмі, унукамі, праўнукамі, якія нарадзіліся за межамі сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Па заканадаўству Рэспублікі Беларусь да круга блізкіх сваякоў адносяцца: бацькі, дзеці, родныя браты і сёстры, бабулі, дзядулі, унукі, а таксама прыраўнаваныя да пералічаных з прычыны акта ўсынаўлення. Пры гэтым права запрашаць маюць толькі паўналетнія (пасля 18 гадоў) і дзеяздольныя блізкія сваякі, якія маюць сталае месца жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

Замежныя грамадзяне, якія маюць адну з згаданых падстаў, прадстаўляюць у наступныя дакументы:

  • заяву;
  • запрашэнне ад грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або замежніка (далей — якая запрашае асоба), які стала пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, аб ўездзе ў Рэспубліку Беларусь на сталае пражыванне, подпіс якога натарыяльна засведчаны. Афармляецца ў выглядзе заявы, якая змяшчае ўсе дадзеныя аб запрашачай асобе;
  • аўтабіяграфію, у якой паказваюцца наступныя дадзеныя аб заяўніку: дата і месца нараджэння; адукацыя; працоўная дзейнасць; сямейнае становішча; звесткі пра сябраў сям'і і блізкіх сваякоў, у тым ліку тых, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу і выдадзены адпаведным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства замежніка ці міжнароднай арганізацыяй;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу непаўналетняга (пры яго наяўнасці);
  • чатыры каляровыя фатаграфіі заяўніка (адпавядаючыя яго ўзросту) памерам 40х50 мм адным лістом;
  • дакумент аб наяўнасці/адсутнасці судзімасці ў дзяржаве грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства (выдадзены не раней 6 месяцаў таму). Прадстаўляецца замежнікам ва ўзросце 14 гадоў і старэй;
  • медыцынскія даведкі аб стане здароўя, якія пацвярджаюць адсутнасць захворванняў, уключаных у пералік захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва. У названы пералік уключаны венерычныя захворванні і актыўныя сухоты органаў дыхання. Прадстаўляецца замежнікам ва ўзросце 14 гадоў і старэй;
  • дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць падстаў для атрымання дазволу на сталае пражыванне.

Да ліку такіх дакументаў адносяцца:

  • дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва заяўніка з запрашаючай асобай (пасведчанне аб шлюбе, аб нараджэнні, аб усынаўленні (удачарэнні);

або

  • дакументы аб наяўнасці падстаў для набыцця грамадзянства Рэспублiкi Беларусь у парадку рэгiстрацыi: копіі дакументаў, якія пацвярджаюць нараджэнне альбо сталае пражыванне заяўніка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 12 лiстапада 1991 года. Пацвярджэннем факта нараджэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца пасведчанне аб нараджэнні. Пацвярджэннем факта сталага пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 12 лiстапада 1991 г. могуць быць адзнака ў пашпарце грамадзяніна СССР узору 1974 года аб месцы пражывання на тэрыторыі Рэспубліцы Беларусь, адзнака ў ваенным білеце пра заклік на тэрміновую ваенную службу з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, даведка жыллёва- эксплуатацыйнай службы альбо сельскага (пасялковага) Савета дэпутатаў, выпіска з асабовага рахунку або дамавой кнігі, архіўная даведка (ліст органа ўнутраных спраў) аб пражыванні на тэрыторыі Беларусі. У выпадку немагчымасці прадстаўлення асобай аднаго з пералічаных дакументаў могуць быць прыняты да разгляду дакументы, якія ўскосна пацвярджаюць яго пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да названай даты: запісы ў працоўнай кніжцы, атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы, архіўныя дадзеныя аб рэпрэсіраванні, прымусовым высяленьні, сведкавыя паказанні. Сукупнасць некалькіх такіх дакументаў можа быць падставай для прыёму заявы да разгляду;
  • дакументы, якія пацвярджаюць права карыстання жылым памяшканнем, альбо права карыстання на жылое памяшканне па месцы плануемага сталага пражывання.

Копіі дакументаў прымаюцца пры наяўнасці натарыяльнага засведчання.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці