:

Змяненнi ў консульскіх працэдурах

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2023 г. № 278 «Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў», пачынаючы з 7 верасня 2023 года, скарэкціраваны пералік консульскіх дзеянняў і адміністрацыйных працэдур, якія здзяйсняюцца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян.


ДАКУМЕНТАВАННЕ

Згодна з палажэннямі ўказа замежнымі ўстановамі спынена ажыццяўленне ўсіх функцый, звязаных з дакументаваннем насельніцтва (выдача/абмен/падаўжэнне ўсіх відаў пашпартоў і ідэнтыфікацыйных карт), за выключэннем выдачы пасведчанняў на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.

Усе дзеянні па выдачы і абмене дакументаў, якія сведчаць асобу, будуць ажыццяўляцца на тэрыторыі Беларусі. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія аформілі пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца ў замежных установах на пастаянным консульскім уліку, варта звяртацца па гэтым пытанні ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі УУС па месцы апошняй рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь (па месцы апошняй рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь бацькоў – для асоб, якія не пражывалі ў Рэспубліцы Беларусь) альбо ў галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС. Абмен пашпартоў грамадзянам Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваным у Рэспубліцы Беларусь, будзе магчымы ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі УУС па месцы рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.  


НАТАРЫЯТ

У адпаведнасці з указам у замежнай установе не засведчваюцца даверанасці, аднак па-ранейшаму засведчваюцца завяшчання, згоды, адмовы, сведчыць вернасць копій дакументаў і сапраўднасць подпісу на дакументах, а таксама іншыя натарыяльныя дзеянні.


КОНСУЛЬСКІ ЎЛІК, ЗАГС, ПАСТАЯННАЕ ПРАЖЫВАННЕ

Змены не закранулі пытанні консульскага ўліку, рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, а таксама працэдур, звязаных з грамадзянствам і афармленнем сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь.


АПАСТЫЛЬ І ІНШЫЯ ПЫТАННІ

У выпадку неабходнасці прастаўлення апастылю, атрымання паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану (за выключэннем выдачы паўторнага пасведчання аб смерці) неабходна звяртацца ў адзін з кампетэнтных органаў у Рэспубліцы Беларусь*, які вызначаецца ў залежнасці ад тыпу дакумента (МЗС, Мінадукацыі, Мінюст, галоўныя ўпраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама і аблвыканкамаў, загсы).

Важна адзначыць, што падача дакументаў для прастаўлення апастылю, атрымання паўторных сведчанняў і даведак (паведамленняў) загс будзе магчымая толькі асабіста ўладальнікам гэтага дакумента альбо іншай асобай пры прад'яўленні даверанасці, аформленай у Рэспубліцы Беларусь.


ПРАДАСТАЎЛЕННЕ ДАКУМЕНТАЎ ПРЫ УСТУПЛЕННІ Ў ШЛЮБ
З прычыны таго, што з 1 студзеня 2025 года органамі загс Рэспублікі Беларусь выдача даведак аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану спынена, уведзены новы парадак пацвярджэння шлюбнай дзеяздольнасці для грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Падрабязна

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці