:

Пацвярджэнне выдачы вадзіцельскага пасведчання Рэспублікі Беларусь

 

Дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь праводзіцца работа па пацвярджэнню факту выдачы кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь вадзіцельскіх пасведчанняў беларускім грамадзянам.

 

Факт выдачы беларускім кампетэнтным органам вадзіцельскага пасведчання пацвярджаецца шляхам афармлення замежнай установай адпаведнай даведкі на падставе пісьмовага звароту зацікаўленай асобы, у якім выяўляецца яго згода на апрацоўку і перадачу сваіх персанальных дадзеных, і адказу тэрытарыяльнага падраздзялення ДАІ, які паступіў у рамках выканання адпаведнага запыту замежнай установы.

 

Тэрмін выканання адміністрацыйнай працэдуры складае, як правіла, 1 месяц. Консульскі збор-50 еўра (па сост. на 10.02.2025).

 


 

Для атрымання даведкі заяўнік прадастаўляе ў замежную ўстанову:

  • Заяву
  • Дакументы, названыя ў дадатку да заявы
  • Пацверджанне аплаты консульскага збору

 

Даведка афармляецца на англійскай мове на бланку замежнай установы, падпісваецца кіраўніком замежнай установы і завяраюцца пячаткай замежнай установы.

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці