Парадак аплаты консульскага збору
Пры падачы дакументаў на атрыманне візы або ўчыненне іншага консульскага дзеяння заяўніку выдаецца квітанцыя, у адпаведнасці з якой павінна быць праведзена аплата. Пры атрыманні дакументаў заяўнік абавязаны прад'явіць плацежны дакумент банка, які пацвярджае факт аплаты.
Аплата консульскага збору праводзіцца ў ЕЎРА па безнаяўным разліку.
Банкаўскія ўстановы, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад Пасольства:
1) Woori Bank (спаганяецца камісія)
239 Itaewon-ro, Yongsan-gu, Seoul
2) KEB Hana Bank (аплата без камісіі)
145 Itaewon-ro, Yongsan-gu, Seoul
Па ўзгадненні з консульскім супрацоўнікам магчыма папярэдняя аплата ў любой іншай банкаўскай установе Рэспублікі Карэя. Для гэтага супрацоўнікамі Пасольства ў адрас заяўніка накіроўваецца пранумараваная квітанцыя аб аплаце з указаннем прозвішча, імя грамадзяніна, і консульскага дзеяння.