:

Парадак прыёму дакументаў у Пасольстве

Дакументы ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя падаюцца асабіста заяўнікам або яго законным прадстаўніком.

У асобных выпадках магчыма адпраўка дакументаў па пошце (папярэдняя кансультацыя з супрацоўнікамі консульскага аддзела абавязковая).

Пры гэтым Пасольства не нясе адказнасці за працу паштовых службаў і своечасовасць паступлення і дастаўкі паштовых адпраўленняў.

Час, які затрачваецца на перасылку карэспандэнцыі, ва ўстаноўленыя тэрміны выканання консульскага дзеяння не ўваходзіць. Апрацоўка запытаў пачынаецца толькі пасля паступлення поўнага камплекта неабходных дакументаў і поўнай сумы выплаты консульскага збору на банкаўскі рахунак Пасольства.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці