Пасол сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Карэя па палітычных пытаннях
06.10.2021 г.З нагоды завяршэння сваёй дыпламатычнай місіі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Карэя па палітычных пытаннях Ё Сын Бэ .
Сустрэча адбылася 6 кастрычніка 2021 г. у офісе намесніка Міністра ў будынку Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Карэя.
Бакі абмяняліся інфармацыяй аб бягучым стане беларуска-карэйскага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, інавацыйнай сферах, абмеркавалі двухбаковыя візіты і мерапрыемствы па святкаванні 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі (люты 2022 г.).
Дыпламаты падзяліліся меркаваннямі аб сітуацыі ў Паўночна-Усходняй Азіі, у тым ліку аб шляхах забеспячэння ўстойлівага міру на Карэйскім паўвостраве.