:

Пасол сустрэўся са Старшынёй Камітэта па замежных справах і аб'яднанню Нацыянальнай асамблеі Рэспублікі Карэя

05.10.2021 г.

5 кастрычніка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Папкоў сустрэўся са Старшынёй Камітэта па замежных справах і аб'яднанню Нацыянальнай асамблеі Рэспублікі Карэя Лі Кван Чжэ.

Падчас сустрэчы Андрэй Папкоў адзначыў карэйскія ініцыятывы ў галіне міжпарламенцкага супрацоўніцтва, у тым ліку фармат нарады спікераў парламентаў краін Еўразіі, які стаў перспектыўнай пляцоўкай для шматбаковага і двухбаковага дыялогу па шырокаму колу пытанняў паміж краінамі-ўдзельніцамі.

Абодва бакі абмяняліся думкамі аб перспектывах узаемадзеяння парламентаў дзвюх краін, уключаючы абмен візітамі, а таксама іх уклад у развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Лі Кван Чжэ выказаў падзяку Паслу Беларусі за асабісты ўдзел ва ўмацаванні міжпарламенцкіх і іншых беларуска-карэйскіх сувязяў з нагоды завяршэння ім дыпламатычнай місіі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці